19 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам - Днём ратавальніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Цяпер Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі з'яўляецца магутнай аператыўнай структурай, якая энергічна развіваецца, здольна выконваць шырокі дыяпазон задач і мае вялікі патэнцыял, - гаворыцца ў віншаванні. - Беларускія ратавальнікі праяўляюць высокі прафесіяналізм пры ліквідацыі пажараў, аварый і наступстваў неспрыяльных з'яў надвор'я, прымаюць актыўны ўдзел у гуманітарных місіях за мяжой".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты святочны дзень мы традыцыйна ўшаноўваем памяць тых, хто аддаў доўг Радзіме цаной свайго жыцця, чыя мужнасць і самаадданасць дазволілі выратаваць мноства людзей ад гібелі. Прэзідэнт выказаў асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння выратавальнага ведамства, а сёння шчодра перадаюць свой багаты вопыт маладому пакаленню.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што, абапіраючыся на слаўныя традыцыі, супрацоўнікі МНС і ў далейшым будуць паспяхова вырашаць ускладзеныя на іх задачы.