Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2017

Лукашэнка: Беларуская міліцыя ў "ліхія" 90-я змагла забяспечыць правапарадак і адрадзіць аўтарытэт дзяржавы

3 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларуская міліцыя ў "ліхія" 90-я змагла забяспечыць правапарадак і адрадзіць аўтарытэт дзяржавы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на ўрачыстым сходзе ў гонар 100-годдзя ўтварэння беларускай міліцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, першыя гады станаўлення міліцыі ў час утварэння незалежнай Беларусі праходзілі ва ўмовах амаль поўнага абвалу эканомікі і дэградацыі ўсіх сфер жыцця грамадства.

"Плюс да гэтага разгул злачыннасці і відавочная слабасць улады - такая карціна пачатку "ліхіх" дзевяностых гадоў. Беларускаму народу спатрэбілася абарона, спатрэбілася надзейнае плячо. І мы з вамі змаглі вярнуць упэўненасць народа ў заўтрашнім дні, забяспечыць правапарадак і адрадзіць аўтарытэт дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што за час свайго існавання беларуская міліцыя справамі і ўчынкамі заваявала аўтарытэт і ўсенародную падтрымку. "Без перабольшання можна гаварыць аб тым, што гісторыя органаў унутраных спраў - гераічны летапіс самаадданага і самаахвярнага служэння Айчыне многіх пакаленняў лепшых яе сыноў і дачок", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі