2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Нгуен Суан Фука з нацыянальным святам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"В'етнамскі народ добра ведае цану незалежнасці і права самастойна праводзіць унутраную і знешнюю палітыку. Сучасныя дасягненні Ханоя ўспрымаюцца з вялікай павагай далёка за межамі вашай краіны", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў важнасць таго, што ў сённяшнім зменлівым свеце беларуска-в'етнамскія адносіны прадаўжаюць паступальна развівацца і захоўваюць цвёрды дружалюбны характар.
Прэзідэнт Беларусі выказаў надзею на яшчэ больш актыўнае пашырэнне эканамічнага ўзаемадзеяння, асабліва ў такіх традыцыйных для нашых краін галінах, як машынабудаванне, сельская гаспадарка, фармацэўтыка, адукацыя, навука і турызм.