15 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У віншаванні адзначаецца, што апошнія дзесяцігоддзі Індыя дэманструе значныя тэмпы развіцця эканомікі, інфраструктуры, тэхналогій, адукацыі і навукі.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што беларуска-індыйскія дружалюбныя адносіны будуць і ў далейшым паступальна пашырацца.