31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага кіраўніка Малайзіі, Султана Келантана Мухамада V з Нацыянальным Днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Паміж нашымі краінамі склаліся дружалюбныя адносіны, і я ўпэўнены, што пашырэнне беларуска-малазійскага ўзаемадзеяння як у двухбаковым фармаце, так і на міжнародных пляцоўках мае добрыя перспектывы і будзе на карысць жыхароў абедзвюх дзяржаў", - гаворыцца ў віншаванні.