30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спорт павінен быць больш празрыстым. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Зразумейце, кожны допінгавы камень у наш агарод больш не разглядаецца як адзінкавы выпадак. Усе спрабуюць скласці гэта ў сістэму. Як зрабілі з Расіяй. А значыць, мы павінны быць разумнейшыя, больш празрыстыя, каб ніхто не паставіў пад сумненне нашу чыстату", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што барацьбе з допінгам сёння ў свеце надаецца вялікая ўвага. Міжнародны спорт ужо які год трасе ад допінгавых скандалаў. "На жаль, нас гэтыя праблемы таксама закранулі. Незразумелая мітусня с медыкаментамі, мельдоніем, пазбаўленне беларускіх атлетаў медалёў Пекіна і Лондана моцна ўдарылі па нашым аўтарытэце. Тут патрэбна зладжаная, спланаваная работа па прафілактыцы гэтага зла", - заявіў кіраўнік дзяржавы.