18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Латвіі Раймандса Веёніса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 98-й гадавінай абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь удзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з Латвіяй і зацікаўлена ў паспяховай рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага добрасуседскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што канструктыўныя міждзяржаўныя адносіны з'яўляюцца асновай для ўмацавання гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння і падтрымкі рэгіянальнай стабільнасці.