1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Ёхана Шнайдэра-Амана з нацыянальным святам - Днём заснавання Канфедэрацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у паглыбленні беларуска-швейцарскіх адносін, пашырэнні палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.