6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Гана Нана Акуфа-Ада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковых адносін у інтарэсах абедзвюх краін. "Спадзяюся на далейшае ўмацаванне палітычнага даверу, цеснае ўзаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях і плённае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.