9 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тоні Тан Кенг Яма і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым умацаванні дружалюбных адносін і пашырэнні ўсебаковага супрацоўніцтва з Рэспублікай Сінгапур.