23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, Наследнага прынца Каралеўства Саудаўская Аравія Мухамеда бен Наефа бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым умацаванні дружалюбных беларуска-саудаўскіх адносін.
"Запэўніваю Вас у гатоўнасці зрабіць усё магчымае, каб у поўнай меры рэалізаваць істотны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.