24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па даступнасці медыцынскіх паслуг для насельніцтва. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час выступлення на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У сферы аховы здароўя Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па даступнасці медыцынскіх паслуг для насельніцтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Калі яшчэ 10 гадоў таму перасадка органаў у краіне была гістарычнай падзеяй, то цяпер гэта шырока распаўсюджанае бясплатнае для беларусаў медыцынскае ўмяшанне. Больш за паўтысячы такіх аперацый праводзіцца штогод не толькі ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах.
"За тры дзесяцігоддзі мы дабіліся (без беспадстаўнай сціпласці) неверагодных вынікаў у сакральнай тэме нараджэння дзяцей", - заявіў Прэзідэнт. Можна па праву ганарыцца тым, што мы змаглі скараціць мацярынскую смяротнасць больш як у 6 разоў, а дзіцячую ў 5,3 раза і маем адны з самых нізкіх паказчыкаў у Еўропе і сярод краін СНД. Дзякуючы ЭКА толькі за апошнія 5 гадоў на свет з'явіліся больш за 4 тыс. маленькіх беларусаў.
Беларусь займае 20-ю пазіцыю ў рэйтынгу самых камфортных для мацярынства краін.