8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані, родным і блізкім загінулых у выніку тэрактаў у гэтай краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У спачуванні падкрэсліваецца, што ў Беларусі з болем і жалем даведаліся аб чалавечых ахвярах у выніку тэрарыстычнай атакі баевікоў на будынак парламента Ірана і значнае для іранскага народа месца паломніцтва - маўзалей імама Хамейні.
"Беларусь рэзка асуджае тэрарызм і экстрэмізм ва ўсіх праявах і заўсёды будзе салідарна з Іранам і сусветнай супольнасцю ў бескампрамісным процістаянні такім злачынствам", - заявіў кіраўнік дзяржавы.