1 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі Абдэльазіза Бутэфліку з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што паглыбленне канструктыўных беларуска-алжырскіх адносін будзе і ў далейшым садзейнічаць росквіту дзвюх краін, а таксама дасць магчымасць напоўніць двухбаковае ўзаемадзеянне новымі праектамі.