23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, наследнага прынца, намесніка прэм'ер-міністра, міністра абароны Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што паглыбленне канструктыўных беларуска-саудаўскіх адносін будзе садзейнічаць далейшаму развіццю і ўмацаванню нашых дзяржаў, дасць магчымасць напоўніць двухбаковае ўзаемадзеянне новымі перспектыўнымі праектамі ў розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні каралю Саудаўскай Аравіі.
"Беларусь разглядае вашу краіну ў якасці вельмі перспектыўнага партнёра ў рэгіёне Блізкага Усходу і імкнецца да далейшага пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы ў пасланні наследнаму прынцу. - Пацвярджаю гатоўнасць садзейнічаць рэалізацыі ініцыяваных Вамі маштабных рэформ".