Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2015

Лукашэнка: Беларусь гатова зрабіць максімум для рэалізацыі праекта супрацоўніцтва на прасторы ад Лісабона да Уладзівастока

24 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь гатова прыкласці максімум намаганняў для рэалізацыі праекта супрацоўніцтва на прасторы ад Лісабона да Уладзівастока. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з намеснікам генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельгай Марыяй Шмід, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Не такой далёкай перспектывай можа здавацца наша супрацоўніцтва ў рамках формулы "ад Лісабона да Уладзівастока". Добрая была б перспектыва. Беларусь як краіна, якая цяпер старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе, гатова зрабіць максімум для таго, каб хаця б наблізіцца да рэалізацыі гэтага праекта. Думаю, мы можам пачаць гэты сур'ёзны дыялог па выбудоўванні такіх адносін", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё меркаванне адносна ўзаемадзеяння краін у фармаце "Усходняга партнёрства", удзельніцай якога з'яўляецца Беларусь. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, Беларусь прыняла рашэнне аб удзеле ў гэтай праграме, спадзеючыся, што гэта дапаможа значна звязаць Усход і Захад. "Так і павінна быць. Апошнія падзеі сведчаць аб тым, што мы не павінны ствараць дадатковыя раздзяляльныя лініі. І тым больш "Усходняе партнёрства" павінна склейваць і аб'ядноўваць краіны, а не раз'ядноўваць іх. Трэба шукаць агульныя падыходы ў рамках "Усходняга партнёрства" і аб'ядноўваць гэтыя дзяржавы. Яны яшчэ вельмі спатрэбяцца Еўрапейскаму саюзу, Еўропе ў цэлым і ўсёй планеце", - лічыць беларускі лідар.

У сваю чаргу Хельга Марыя Шмід згадзілася, што "Усходняе партнёрства" не павінна ствараць у Еўропе новых раздзяляльных ліній. "Яно стваралася першапачаткова для таго, каб забяспечыць добрае развіццё краін, якія ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве, і стабільнасць ва ўсім рэгіёне. Усе краіны - члены "Усходняга партнёрства" з'яўляюцца незалежнымі і раўнапраўнымі", - сказала намеснік генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі