31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага кіраўніка Малайзіі, Султана Келантана Мухамада V з Нацыянальным днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Пацвярджаю гатоўнасць Беларусі да істотнага пашырэння кантактаў і актывізацыі супрацоўніцтва з вашай краінай як у двухбаковым фармаце, так і на сусветнай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў Вярхоўнаму кіраўніку Малайзіі моцнага здароўя і шчасця, а таксама міру і дабрабыту малазійскаму народу.