6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Фінляндыі з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У шматгадовай гісторыі адносін паміж нашымі краінамі безумоўную каштоўнасць маюць перыяды канструктыўнага супрацоўніцтва. Менавіта за час узаемадзеяння, а не абмежаванняў здабыты каштоўны скарб чалавечых кантактаў, развіваліся сувязі паміж прадпрыемствамі і ўстановамі, адбываўся абмен вопытам, рэалізаваны праекты ў сферах сельскай гаспадаркі, дрэваапрацоўкі, транспарту і лагістыкі, адукацыі і культуры", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вяртанне Мінска і Хельсінкі да паўнацэннага дыялогу ў цяперашніх умовах - гэта не догма і не палітычная дэкларацыя, а прадыктаваная сучаснымі абставінамі неабходнасць, патрабаванне абодвух народаў, якія хочуць жыць у міры і згодзе.
"Беларусь гатова да аднаўлення двухбаковага ўзаемадзеяння з Фінляндыяй і пашырэння яго спектра з улікам старшынства вашай краіны ў АБСЕ ў наступным годзе, - адзначыў Прэзідэнт. - Спадзяюся, Хельсінкі, як і 50 гадоў таму, будуць садзейнічаць вяртанню арганізацыі функцыянальных паняццяў, з якіх складваецца яе назва - бяспека і супрацоўніцтва".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім фінам моцнага здароўя, працвітання і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.