4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім трагічна загінулых і параненых у выніку ўзрыву ў санкт-пецярбургскім метро. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Глыбокі боль і спачуванне выклікала паведамленне аб жудаснай трагедыі ў метро Санкт-Пецярбурга, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр і калецтва. Мы падзяляем смутак з брацкім народам Расіі. Пачуццё абурэння ў адносінах да выканаўцаў і заказчыкаў учыненага перапаўняе сэрцы беларусаў і надае ўсім нам рашучасці ў бескампраміснай барацьбе з тэрарызмам", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова аказаць усю неабходную дапамогу расійскаму боку ў расследаванні гэтага страшэннага злачынства.