28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста 28 мая павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
"Беларусь была і застаецца надзейным сябрам Азербайджана, гатовым і ў далейшым прыкладаць усе намаганні для развіцця двухбаковага стратэгічнага супрацоўніцтва", - падкрэсліваецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што рэалізацыя патэнцыялу беларуска-азербайджанскіх адносін дасць магчымасць значна ўмацаваць палітычнае і эканамічнае ўзаемадзеянне, стварыць задзел для далейшага росту эканомік дзвюх краін і павышэння ролі Беларусі і Азербайджана на міжнароднай арэне.