5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Тайланда Маху Вачыралангкорна і народ гэтай краіны з Нацыянальным днём Каралеўства Тайланд. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перакананы, што Мінск і Бангкок маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва як у эканамічнай, палітычнай і гуманітарнай галінах, так і на міжнародных пляцоўках, перш за ўсё ў ААН і АСЕАН", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што геаграфічная адлегласць паміж краінамі ніяк не перашкаджае беларусам і тайландцам паспяхова выконваць надзённыя задачы па ўмацаванні дзяржаўнага суверэнітэту, павышэнні дабрабыту насельніцтва, сумесна шукаць рашэнні для найвастрэйшых сусветных пытанняў міру і бяспекі, у тым ліку харчовага, ядзернага і ваеннага складальнікаў.
Прэзідэнт пажадаў Каралю Тайланда шчасця і здароўя, народу гэтай краіны - прагрэсу і дабрабыту.