27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джэйкаба Зума з нацыянальным святам - Днём Свабоды. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і ПАР змогуць пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах, а таксама ўмацаваць дружалюбныя адносіны.