27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шматпланавае і плённае супрацоўніцтва дзвюх краін абапіраецца на трывалыя традыцыі дружбы, добрасуседства і ўзаемавыручкі.
"Вялікую ролю ў паглыбленні цеснага партнёрства адыгрывае ваша асабістая ўвага да развіцця ўсебаковых сувязей з Рэспублікай Беларусь, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што інтэнсіўны і канструктыўны міждзяржаўны дыялог будзе прадоўжаны ў інтарэсах росту дабрабыту беларускага і малдаўскага народаў".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ігару Дадону моцнага здароўя, поспехаў і натхнення для новых здзяйсненняў, а жыхарам брацкай Малдовы - міру і шчасця.