26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Японіі Сіндза Абэ з нагоды 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З вялікім задавальненнем адзначаю пазітыўную дынаміку развіцця за апошнія гады беларуска-японскага супрацоўніцтва па ўсіх асноўных напрамках: пашыраецца палітычны дыялог, паспяхова ажыццяўляецца шэраг сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, умацоўваецца канструктыўнае партнёрства на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі, паступова паглыбляючы двухбаковыя афіцыйныя, дзелавыя, турыстычныя і культурныя сувязі, Беларусь і Японія змогуць у поўнай меры рэалізаваць існуючы патэнцыял узаемадзеяння і вывесці ў хуткім часе адносіны на якасна новы ўзровень на карысць сваіх народаў.