Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Сак 2018

Лукашэнка: Беларусь і Грузія за апошнія гады змаглі нанова аднавіць двухбаковыя адносіны

22 сакавіка, Тбілісі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Грузія за апошнія гады змаглі нанова аднавіць двухбаковыя адносіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Тбілісі на перагаворах у пашыраным складзе з Георгіем Маргвелашвілі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сапраўды за апошнія два-тры гады нямала зрабілі для таго, каб не проста інтэнсіфікаваць нашы адносіны, а нанова аднавіць іх і закласці аснову і фундамент, аб чым вы сказалі. Мы паставілі перад сабой амбіцыйную мэту - дасягнуць $200 млн тавараабароту пры ўсіх праблемах, якія сёння існуюць. Мы не проста поўныя рашучасці, каб вырашыць гэту задачу, мы да канца года можам яе вырашыць. Гэта сведчыць аб тым, што мы на правільным шляху", - заявіў беларускі лідар.

Ён таксама падзякаваў кіраўніцтву Грузіі за падтрымку на міжнародных пляцоўках, у тым ліку ў АБСЕ, ААН, на пляцоўцы "Усходняга партнёрства". "Не было таго выпадку, каб Грузія не стаяла побач з Беларуссю ў самыя складаныя часы. І Міхаіл Саакашвілі, і цяперашняя ўлада заўсёды падтрымлівалі беларускі народ. І ў гэтым плане мы, вядома ж, абавязаны сваім братам-грузінам за тую каласальную салідарнасць, якую вы заўсёды праяўлялі ў адносінах да Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краіны ідуць не проста па шляху звычайнага тавараабмену, хоць гэта і важна, але пачынаюць ствараць навуковыя цэнтры для патрэб сельскай гаспадаркі, сумесныя вытворчасці. "Няма закрытых тэм для супрацоўніцтва", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт дадаў, што для эфектыўнага развіцця таго ці іншага напрамку неабходны падрыхтаваныя кадры, і ў гэтым плане ў краін ёсць добры патэнцыял для ўзаемадзеяння. "Калі мы ствараем сумесныя прадпрыемствы па трактарабудаванні, мы вам дапаможам падрыхтаваць спецыялістаў па гэтым напрамку, калі па жывёлагадоўлі - дапаможам вучонымі і спецыялістамі, калі мы вырашылі разам з вамі займацца транспланталогіяй - прыехаў наш кіраўнік цэнтра, прызнаны ва ўсім свеце (Алег Румо. - Заўвага БЕЛТА)", - канстатаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі