21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана і прэм'ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мінск і Ерэван за кароткі гістарычны тэрмін змаглі выбудаваць цэласную архітэктуру міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, забяспечыць высокі ўзровень гандлёва-эканамічных сувязей, умацаваць партнёрства ў рамках інтэграцыйных структур, стварыўшы надзейны фундамент для ўмацавання традыцыйна дружалюбных адносін паміж нашымі народамі, - гаворыцца ў віншаванні Ваагну Хачатурану. - Перакананы, паспяховая рэалізацыя сумесных праектаў адкрые для дзвюх краін новыя магчымасці росту, будзе садзейнічаць планамернаму нарошчванню шматграннага беларуска-армянскага супрацоўніцтва".
У віншавальным пасланні Ніколу Пашыняну Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што абедзве краіны звязваюць традыцыйна дружалюбныя адносіны, якія сталі асновай канструктыўнага ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах. Кіраўнік дзяржавы адзначыў паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў у машынабудаванні, лясной гаспадарцы, транспарце, будаўніцтве. "Упэўнены, плённыя двухбаковыя кантакты і ў далейшым будуць садзейнічаць эфектыўнаму выкарыстанню і прымнажэнню патэнцыялу цеснага партнёрства паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.