Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Лют 2016

Лукашэнка: Беларусь і ў далейшым не будзе даваць невыканальных абяцанняў заходнім партнёрам

8 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь і ў далейшым не будзе даваць невыканальных абяцанняў заходнім партнёрам. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды сумленна абыходзіцца з партнёрамі на міжнароднай арэне, як бы ні было складана і цяжка. "Усе разумеюць, калі мы сказалі - мы зробім. Калі мы не можам, мы не гаворым", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Што датычыцца развіцця супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Калі пойдуць на падтрымку Беларусі, аб якой мы запытвалі, - дзякуй, не пойдуць, значыць, не пойдуць".

"Але весці перагаворы з імі трэба з улікам нашых пазіцый, таго, што мы таксама ім абяцалі", - дадаў Аляксандр Лукашэнка і выказаў перакананасць, што ў МВФ з разуменнем паставяцца да такой пазіцыі. Прэзідэнт падкрэсліў, што фонд не ўносіць Беларусі незразумелыя і непатрэбныя прапановы. "Мы будзем рэалізоўваць іх прапановы, як бы ні было складана", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі