Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Сак 2019

Лукашэнка ацаніў работу беларускай міліцыі па 10-бальнай шкале

Лукашэнка ацаніў работу беларускай міліцыі па 10-бальнай шкале

28 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць работу міліцыі ў краіне недастаткова эфектыўнай. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, праводзячы кадравыя перастаноўкі ў сістэме МУС, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Вы ведаеце, што міліцыя - гэта аснова ўсёй нашай грамадскай бяспекі, барацьбы з крыміналам. Калі эфектыўна працуеце, варушыцеся, будуць і вынікі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Але, шчыра кажучы, я не магу сёння міліцыі паставіць па 10-бальнай шкале ацэнку 9 або 10, і нават 8 з нацяжкай. І я лішні раз у гэтым пераканаўся (гэта міністра датычыцца і дзяржсакратара), будучы ў Магілёўскай вобласці".

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што вярнуўся да савецкай практыкі і даручаў міністру ўнутраных спраў прасачыць за навядзеннем парадку ў гаспадарках, перш за ўсё што датычыцца машынных двароў, утрымання тэхнікі. Неабходна было паглядзець, што знаходзіцца на балансе і які рэальны стан спраў, прымусіць да моманту пачатку палявых работ паставіць тэхніку на лінейку гатоўнасці. "І калі б маё даручэнне міністру было выканана, то гэтага бардаку, які мы бачылі на адным з машынных двароў у другі дзень маёй паездкі па Магілёўскай вобласці, не было б. Там ніводнай адзінкі не было жывой, ператварылі ў могільнік", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

"Таму майце на ўвазе: парадак павінен быць ва ўсім. Не толькі на вуліцах, не толькі ў барацьбе з крыміналам. Але і дапамогу трэба аказаць па кантролі за захоўваннем тэхнікі, капітальных будынкаў і памяшканняў. Без міліцыі мы гэта не зробім. У савецкі час міліцыя была ўсюды. У іх да ўсяго была справа. Цяпер мы, відаць, у асобных месцах пальчаткі беленькія надзелі і ходзім", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да Сяргея Дарошкі, які назначаны начальнікам Акадэміі МУС Беларусі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што і яго чакае напружаная работа: "Там адпачываць не давядзецца. Не думай, што трапіў туды і складзеш рукі, будзеш сядзець, як на пенсіі. І там мы паглядзім, якая будзе работа. Таму што ад цябе пачынаецца міліцыя".

"Спагнанне будзе з усіх. Мужыкі, самазаспакойвацца нельга. Вы бачыце, што адбываецца вакол, - сказаў Прэзідэнт. - Гэта ж шалёная трата грошай, калі мы нешта ствараем, а аддачы такой няма, на што разлічвалі. Гэта не толькі пытанне губернатараў і ўрада. Мы павінны гэта ўзяць пад кантроль - людзі ваенныя. Парадак не можа быць толькі на вуліцы, дзе людзі ходзяць. Парадак у цэлым у краіне павінен быць, і без міліцыі мы гэтага не зробім. Таму толькі наперад!"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі