15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Нікарагуа Хасэ Даніэля Артэгу Сааведру і брацкі народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Эфектыўная сацыяльна-эканамічная палітыка, паслядоўная дзейнасць Нікарагуа на міжнароднай арэне з прыхільнасцю да прынцыпаў суверэннай роўнасці дзяржаў карыстаюцца павагай і падтрымкай у Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Актывізацыя кантактаў паміж Мінскам і Манагуа дасць адчувальныя вынікі ў бліжэйшай будучыні, будзе садзейнічаць стабільнаму і стваральнаму развіццю дзвюх краін і росту дабрабыту грамадзян, упэўнены беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасэ Даніэлю Артэгу Сааведру моцнага здароўя і плённай працы, а нікарагуанцам - міру і працвітання.