21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З задавальненнем адзначаю, што нашы краіны традыцыйна звязваюць трывалыя адносіны дружбы, партнёрства і ўзаемнай павагі. Упэўнены, што далейшая актывізацыя двухбаковага дыялогу і нарошчванне супрацоўніцтва па ўсіх напрамках у поўнай меры адпавядаюць інтарэсам беларускага і армянскага народаў", - гаворыцца ў віншаванні.