1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сучасны Узбекістан упэўнена ідзе па шляху маштабных эканамічных і сацыяльных рэформ, дабіваючыся ўстойлівага росту дабрабыту сваіх грамадзян. Умацоўваецца міжнародны аўтарытэт дзяржавы, якая адыгрывае важную ролю ў фарміраванні сістэмы рэгіянальнай бяспекі Цэнтральнай Азіі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка упэўнены, што агульная нацэленасць на рэалізацыю істотнага патэнцыялу беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва стане залогам паспяховага развіцця двухбаковых адносін, у аснове якіх ляжаць шматгадовыя традыцыі дружбы і ўзаемнага даверу паміж народамі.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Шаўкату Мірзіёеву добрага здароўя, шчасця і ўвасаблення ўсяго задуманага, а жыхарам Узбекістана - міру і працвітання.