Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Кст 2020

Лукашэнка адзначыў уклад работнікаў фармпрамысловасці ў захаванне і ўмацаванне здароўя нацыі

Лукашэнка адзначыў уклад работнікаў фармпрамысловасці ў захаванне і ўмацаванне здароўя нацыі
Фота з архiва

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"За гады незалежнасці наша фармацэўтычная і мікрабіялагічная прамысловасць прайшла вялікі шлях - ад выпуску невялікай лінейкі лякарстваў да сучаснай шматпрофільнай вытворчасці складанейшых медыцынскіх прэпаратаў, запатрабаваных у сістэмы аховы здароўя, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы ўносіце дастойны ўклад у высакародную справу захавання і ўмацавання здароўя нацыі. Вамі паспяхова вырашаецца ключавая задача пашырэння асартыменту беларускіх якасных і даступных лекавых сродкаў у мэтах імпартазамяшчэння. Укараняюцца самыя перадавыя тэхналогіі, растуць аб'ёмы вытворчасці і экспарту".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што высокі прафесіяналізм, адданасць справе і напрацаваны вопыт беларускіх спецыялістаў дадуць магчымасць айчыннай фармацэўтыцы і мікрабіялогіі і ў далейшым паступальна рухацца наперад, да новых дасягненняў і поспехаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі