15 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Рама Натха Кавінда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Нашы краіны маюць падобныя падыходы ў справе забеспячэння дабрабыту сваіх грамадзян і ўмацавання міжнароднага міру і бяспекі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае плённае ўзаемадзеянне з Прэзідэнтам Індыі з мэтай актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.