31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Вярхоўнага правіцеля Малайзіі, султана Паханга Абдулу Рыяятуддзіна Аль-Мустафу Білаха Шаха і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння ваша дзяржава з'яўляецца адным з рэгіянальных эканамічных лідараў, - гаворыцца ў віншаванні. - Адносіны Мінска і Куала-Лумпура характарызуюцца даверам і разуменнем. Разам мы змаглі пабудаваць асновы плённага двухбаковага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва на міжнародных пляцоўках".
Далейшае паглыбленне сувязей будзе садзейнічаць працвітанню дзвюх краін, упэўнены беларускі лідар. Кіраўнік дзяржавы адзначыў гатоўнасць Беларусі да павелічэння паставак хімічнай прадукцыі і прадуктаў харчавання, а таксама да развіцця дагаворна-прававой базы эканамічнага партнёрства і пашырэння кантактаў на ўсіх узроўнях.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў Вярхоўнаму правіцелю Малайзіі моцнага здароўя і шчасця, а народу гэтай краіны - міру і працвітання.