26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Пітэра Косграўва з нацыянальным святам - Днём Аўстраліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што беларуска-аўстралійскае супрацоўніцтва ў розных галінах, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы, мае значны патэнцыял для пашырэння. Спадзяюся на далейшае развіццё дружалюбных і ўзаемавыгадных адносін паміж нашымі дзяржавамі", - гаворыцца ў віншаванні.