2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указ нумар 387, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі аб паветраных зносінах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У гэтым міжнародным дагаворы вызначаюцца ўмовы ажыццяўлення палётаў, пасадкі і высадкі пасажыраў, прыняцця на борт і выгрузкі багажу, грузу і пошты пры выкананні міжнародных пасажырскіх, грузавых і паштовых перавозак.
Рэалізацыя дакумента дасць магчымасць забяспечыць бяспеку палётаў і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Каралеўствам Саудаўская Аравія ў галіне паветраных зносін.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства транспарту і камунікацый.