18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.