26 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам з другога боку ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведны указ кіраўнік дзяржавы падпісаў 25 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
На падпісанне пагаднення ўпаўнаважаны ўрад.