Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Кст 2020

Лукашэнка: адносіны з Кітаем бесперапынна развіваюцца ў духу жалезнага братэрства і ўсепагоднай дружбы

Лукашэнка: адносіны з Кітаем бесперапынна развіваюцца ў духу жалезнага братэрства і ўсепагоднай дружбы

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння КНР. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пад вашым кіраўніцтвам Кітай упэўнена рухаецца да пабудовы "грамадства сярэдняга дастатку" і ўсебакова мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы. Дзякуючы адзінству кіраўніцтва краіны і кітайскага народа дасягнуты ўражальныя поспехі ў сацыяльна-эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковыя адносіны бесперапынна развіваюцца "ў духу жалезнага братэрства і ўсепагоднай дружбы". "Мінск і Пекін паслядоўна нарошчваюць стратэгічнае партнёрства, рэалізуюць маштабныя сумесныя праекты ў эканамічнай, інавацыйнай і гуманітарнай галінах", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь даражыць дружбай, праверанай выпрабаваннямі, заснаванай на даверы і ўзаемаразуменні. "Перакананы, што разам мы зможам забяспечыць далейшае ўмацаванне змястоўнага дыялогу і плённага ўзаемадзеяння на карысць нашых краін", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сі Цзіньпіну добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а кітайскаму народу - міру, дабра і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі