16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан Нурсултана Назарбаева з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Казахстан па праву ганарыцца дасягненнямі ва ўмацаванні дзяржаўнасці, забеспячэнні грамадскай згоды, пабудове эфектыўнай эканомікі, умацаванні міжнароднага аўтарытэту", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што стратэгічныя саюзніцкія адносіны паміж Беларуссю і Казахстанам, якія вызначаюцца нязменнай узаемнай падтрымкай і высокай рэзультатыўнасцю сумеснай работы, будуць і ў далейшым паглыбляцца на карысць дзвюх краін.