27 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Перспектывы стварэння міністэрства лічбавай эканомікі абмеркаваны сёння на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кіраўніком Апарату Савета Міністраў Аляксандрам Турчыным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Хачу з вамі параіцца наконт лічбавай эканомікі і так званага лічбавага міністэрства. Гэта прадпрымальнікі ўнеслі (прапанову. - Заўвага БЕЛТА). Вы як на гэта глядзіце, трэба нам ствараць новае міністэрства лічбавай эканомікі? - спытаў Прэзідэнт. - Хоць яны і прапанавалі фінансаваць яго поўнасцю. Нават больш, чым трэба. Ці ж нам нейкую рэформу правесці, і міністэрствы, якія ў перспектыве наогул будуць працаваць на лічбу, неяк аб'яднаць, стварыць моцнае міністэрства - міністэрства будучага, перспектыўнае міністэрства".
Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы раней не выключаў стварэння ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі.