30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам адбылася 30 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Галоўнай тэмай абмеркавання сталі беларуска-сербскія адносіны - на цяперашнім этапе і ў перспектыве. У прыватнасці было адзначана, што ёсць усе ўмовы для таго, каб на практыцы пераўтварыць высокі ўзровень палітычных кантактаў у рэальныя эканамічныя паказчыкі.
У сувязі з гэтым бакі чакаюць завяршэння электаральнай кампаніі ў Беларусі, каб сустрэцца і дамовіцца пра будучую сумесную работу і праекты.
Аляксандр Вучыч таксама пацікавіўся здароўем беларускага лідара, адрасаваўшы самыя добрыя пажаданні.