Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Снж 2017

Лукашэнка абяцае новыя меры па барацьбе з п'янствам, але ўпэўнены, што толькі забаронамі праблему не вырашыць

8 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае новыя меры па барацьбе з п'янствам, але ўпэўнены, што толькі забаронамі праблему не вырашыць. Аб гэтым ён заявіў сёння, размаўляючы ў Мінску з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "Камволь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер, гляджу, у СМІ разгарнуліся дэбаты: забараніць, не прадаваць, пакараць. Ну калі вы хочаце жулікаў развесці, якія будуць з-пад крыса, - таксісты і іншыя, - прадаваць ноччу і позна вечарам алкаголь і кішэні набіваць, гэта можна зрабіць. Забароны, як паказвае гісторыя, вынікаў яшчэ не давалі", - сказаў Прэзідэнт.

Ён упэўнены, што трэба больш увагі ўдзяляць здароваму і актыўнаму ладу жыцця на ўсіх узроўнях - ад сям'і да дзяржавы. "Для гэтага мы стварылі ідэальныя ўмовы. У найцяжэйшай сітуацыі пабудавалі столькі аб'ектаў. Сёння выдзяляем добрыя грошы для трэнераў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Але гэта працяглы перыяд часу. Не думайце, што мы закрылі недзе кропку, перасталі прадаваць і дабіліся выніку. Замест гэтай кропкі дзве будуць адкрыты ў іншым месцы. Створым дэфіцыт - падгонім цану і будзем потым лавіць гэта жуллё. Таму ў мяне шмат на стале прапаноў. Я даручыў прапрацаваць іх. Сапраўды, з гэтай праблемай трэба штосьці рабіць".

"У бліжэйшы час паглядзім. Пасля Новага года вернемся да гэтай праблемы і будзем яе вырашаць зыходзячы з магчымасці. Тут нельга пераціснуць. Так, ёсць прапанова, дапусцім, закрыць і з 10 кропак адну пакінуць. Глупства. Але ёсць прапанова тую, што насупраць школы, закрыць. Правільна, няхай перанясуць яе ў іншае месца, але насупраць школы не павінны прадаваць алкаголь і тытунь. З гэтым згодны. І шмат такіх прапаноў. Будзем ісці ад жыцця", - заявіў беларускі лідар.

"Маю пазіцыю ў гэтым плане вы ведаеце. Я чалавек амаль не пітушчы. Можна сказаць, малапітушчы. Але гэта мая пазіцыя, маё меркаванне. Людзі ж жывуць па законах пэўных і ўласных уяўленнях аб жыцці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Ну вось мы сабраліся тут... У нас што, непітушчыя тут усе. Ну давайце перастанем піць столькі і будзем па святах выпіваць або з нагоды адкрыцця новай вытворчасці, і ўсё будзе нармальна. Гэта вельмі цяжкая, складаная праблема".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што некаторыя заяўляюць аб тым, што праблема курэння і п'янства звязана з тым, што дзяржава хоча папоўніць бюджэт. "Гэта апошнія нягоднікі і ворагі беларускай дзяржавы. Сапраўды, акцызы на алкаголь і тытунь - гэта вялікія падаткі (вы чулі, нядаўна праводзіў нараду) - ад тытуню мы атрымаем у гэтым годзе $0,5 млрд у бюджэт. Гэта пяць вашых такіх прадпрыемстваў. Калі мы толькі цяпер гэты акцыз знізім або алкаголю пачнём менш вырабляць, да нас прывязуць барматуху з Расіі, Украіны, з Захаду. Толькі адкрый - усё сюды хлыне. І акцызаў не атрымаем, і піць менш не станем. Таму гэта такія размовы, як я гавару па-народнаму, "плявузганне". Любая дзяржава ўводзіць акцызы і атрымлівае ад гэтага падаткі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Таму трэба знайсці ўзважанае нармальнае становішча - і там не нашкодзіць, і тут не страціць. Гэта ўсё не проста. Трэба ўсё ўзважыць і прыняць рашэнне. Але, яшчэ раз падкрэсліваю, усё залежыць ад нас. Няпростая праблема. Будзем яе акуратна вырашаць, але наскокам нічога рабіць не будзем. Спрабавалі ўжо (у мінулым. - Заўвага БЕЛТА). І вінаграднікі павысякалі, і яшчэ штосьці... І цяпер гераічна (я сустракаюся з прэзідэнтамі каўказскіх рэспублік, Украіны) яны адраджаюць тое, што было знішчана ў свой час. Таму тут трэба ісці акуратна, крок за крокам, вырашаючы гэту праблему. Мы яе будзем вырашаць. Гэта праблема цяжкая", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі