Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Кст 2017

Лукашэнка абазначыў максімальны кошт будаўніцтва сянажных траншэй

6 кастрычніка, Слуцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Максімальны кошт будаўніцтва сіласна-сянажных траншэй не павінен перавышаць $25 тыс. На гэтым акцэнтаваў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння з рабочай паездкай Слуцкі раён, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб вытворча-эканамічным стане саўгаса "Рачкавічы". Нядаўна на прадпрыемстве пабудавалі дзве сіласна-сянажныя траншэі. Было адзначана, што да работ прыцягваліся падрадныя арганізацыі, таму іх кошт склаў $100 тыс. Калі б траншэі будаваліся гаспадарчым спосабам, гэта сума была б у два разы меншая - $25 тыс. за адну траншэю.

"Вышэйшай цаны быць не павінна, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Ніжэй можна, больш - Анфімаву (старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў. - Заўвага БЕЛТА) матэрыялы, ён адразу туды ідзе правяраць".

Прэзідэнт растлумачыў сваё строгае патрабаванне: "У нас праграма, мы ж цяпер пачнём туды грошы ўкладваць. А ўсе будуць папраўляць сваё матэрыяльнае становішча і пачнуць траншэі будаваць за $200 тыс., а не за $25 тыс."

Разам з тым кіраўнік дзяржавы заўважыў, што, напэўна, не ўсе сельгаспрадпрыемствы ў Беларусі змогуць сваімі сіламі якасна пабудаваць сіласна-сянажныя траншэі. У гэтым выпадку ім давядзецца карыстацца паслугамі падрадных арганізацый, якія з-за асаблівасцей сваёй работы завышаюць цану. Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць, якім чынам можна будзе патанніць будаўніцтва ў такіх выпадках. Магчыма, падрадным арганізацыям дазволяць не плаціць падаткі пры правядзенні гэтых работ.

Саўгас "Рачкавічы" быў перададзены ў структуру Беларускай чыгункі ў 1998 годзе. Асноўныя напрамкі дзейнасці прадпрыемства - вытворчасць малака, мяса, вырошчванне збожжавых культур, цукровых буракоў, бульбы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі