Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Крс 2018

Лукашэнка аб рэканструкцыі моста цераз Прыпяць: тут нельга паскупіцца

27 красавіка, Жыткавіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з ходам работ па рэканструкцыі аварыйнага аўтамабільнага моста цераз раку Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі важнасць гэтага моста высокая, значыць, мост трэба рабіць добры. Тут нам паскупіцца нельга. Пашкадуем мільён-другі і атрымаем ці то вузкі, ці то яшчэ нешта... Таму трэба рабіць капітальны трывалы мост. І па шырыні дастатковы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб тым, што цяпер арганізавана пераправа цераз раку пасажыраў і грузаў, у прыватнасці аб рабоце парома і пантоннага моста. Паром у асноўным задзейнічаны на транспарціроўцы цяжкага транспарту вагой больш як 20 т, а астатнія аўтамабілі прапускаюцца па пантоннай пераправе. За час работы ёю ўжо скарысталіся больш як 50 тыс. адзінак тэхнікі.

Што датычыцца рэканструкцыі моста, Прэзідэнту падрабязна расказалі аб праекце і аб тым, як плануецца праводзіць узрыўныя работы пры дэмантажы цэнтральнага аварыйнага пралёта.

Адзначана, што калі цяперашні мост выкананы ў жалезабетоне, то новы пралёт, які вырабіць адзін з самых вядомых у Расіі мостабудаўнікоў ЗАТ "Варонежстальмост", будзе з металу. Гэта дасць магчымасць не толькі забяспечыць трываласць і надзейнасць канструкцыі, але і ў некалькі разоў знізіць агульную вагу моста. Плануецца, што новы металічны пралёт паставяць у ліпені 2018 года.

Прэзідэнту далажылі, што, папярэдне, агульны кошт работ па рэканструкцыі моста складзе каля Br44 млн.

Акрамя аварыйнага моста цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне ў Беларусі яшчэ чатыры ідэнтычныя масты, але ёсць і каля 20 падобных, інфармавалі кіраўніка дзяржавы. Многія з іх таксама патрабуюць абслугоўвання або рэканструкцыі. У сувязі з гэтым было ўзнята пытанне арганізацыі адпаведнай работы на перспектыву. Як далажылі Аляксандру Лукашэнку, у Магілёўскай вобласці ёсць прыватнае прадпрыемства, якое здольна вырабляць неабходныя металаканструкцыі. "Калі мы гэта можам рабіць - трэба вам паглядзець, абмеркаваць са спецыялістамі і праекціроўшчыкамі, палічыць цэны і рабіць у сябе. Калі 20 - значыць 20 (мастоў. - Заўвага БЕЛТА). І трэба вызначыцца з чарговасцю", - адзначыў беларускі лідар.

Паводле слоў спецыялістаў, пры рэканструкцыі мастоў у першую чаргу будуць старацца захаваць іх існуючы выгляд пры ўмове забеспячэння бяспекі эксплуатацыі і адэкватнай даўгавечнасці. А замена жалезабетонных канструкцый на металічныя будзе там, дзе гэта сапраўды неабходна.

"Мы з вамі дамовіліся: гэты мост (у Жыткавіцкім раёне) мы павінны здаць да Дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як у нас прынята - падарунак народу трэба. Усе работы трэба выканаць. І другі момант, што датычыцца перспектывы, вы даследуеце астатнія такія масты і ўносьце прапановы па чарговасці іх або замены, або рэканструкцыі", - падагульніў Прэзідэнт. "Наступны мост - гэта гомельскі. Стаўце задачу, каб гэты завод пачаў выраб гомельскага моста", - дадаў ён.

Акрамя таго, у ходзе рабочай паездкі абмяркоўваліся пытанні развіцця транспартнага і транзітнага патэнцыялу Беларусі, прадаўжэння будаўніцтва і рэканструкцыі аўтадарог, фінансавання гэтых дарог, у тым ліку з прыцягненнем знешніх крыніц. Была закранута і тэма будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што да 7 лістапада бягучага года ўсе работы па яе будаўніцтве і ўладкаванні будуць завершаны. Звернута таксама ўвага на ўсё большы пасажырапаток праз аэрапорт, у выніку чаго ў перспектыве можа спатрэбіцца будаўніцтва новых тэрміналаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі