24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшы час прыме рашэнне наконт прызнання ДНР і ЛНР. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы з Пуціным гаварылі, сёння нам не да гэтага. Гэта па-першае. Па-другое, гэта не з'яўляецца праблемай. А па-трэцяе, нам трэба добра разумець: вось робім крок - што будзе ў выніку гэтага кроку? Але тым не менш гэта не праблема", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што некаторыя краіны паспелі ўжо заявіць аб тым, што пытанне аб прызнанні альбо непрызнанні ДНР і ЛНР у іх не стаіць на парадку дня. "А ў нас яно стаіць у парадку дня, і ў бліжэйшы час мы прымем рашэнне. Зробім так, як гэта лепш і Расіі, і Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.