22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26-27 мая зробіць афіцыйны візіт у Ісламскую Рэспубліку Пакістан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам, прэм'ер-міністрам гэтай краіны Навазам Шарыфам, спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Сардарам Садыкам. Па выніках візіту чакаецца падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў.