18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 снежня зробіць рабочы візіт у Маскву. Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у пасяджэннях Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
У цэнтры ўвагі саміту АДКБ будуць знаходзіцца актуальныя праблемы міжнароднай бяспекі і магчымыя крокі Арганізацыі па іх вырашэнні.
У ходзе сустрэчы на вышэйшым узроўні ў фармаце ЕАЭС яе ўдзельнікі, у прыватнасці, разгледзяць пытанні функцыянавання Еўразійскай эканамічнай камісіі, супрацоўніцтва ў галіне лібералізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеяння ЕАЭС з іншымі міжнароднымі арганізацыямі і міждзяржаўнымі аб'яднаннямі.