17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 20-21 мая наведае з візітам Італьянскую Рэспубліку і Дзяржаву Ватыкан. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Праграмай візіту запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла. На сустрэчы плануецца разгледзець увесь спектр беларуска-італьянскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне, развіццё кааперацыйных сувязей.
Асобную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню паўнацэннай нарматыўнай базы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва.
У час візіту ў Дзяржаву Ватыкан адбудзецца сустрэча з Папам Рымскім Францыскам. На ёй будзе абмяркоўвацца далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.