18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19-20 лютага зробіць афіцыйны візіт у Егіпет. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Каіры Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць рэалізацыю бягучых дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту егіпецкага лідара ў Мінск летам 2019 года, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін.
"Прэзідэнты разгледзяць пытанні ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, забеспячэння бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў", - адзначылі ў прэс-службе.
У Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны шэраг сустрэч і наведванне сумесна з Абдэль Фатахам ас-Сісі новай адміністрацыйнай сталіцы Егіпта, якая будуецца за 45 км на ўсход ад Каіра.
Паралельна візіту кіраўніка дзяржавы ў Каіры пройдзе пасяджэнне беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва.